Перад пачаткам мерапрыемства
гасцей запрасілі на інфармацыйны дыялог з прадстаўнікамі
арганізацый горада ў форме “пытанне-адказ”. Асаблівую
цікавасць выклікалі “Куток здароўя”ад Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы і “Куток
бяспекі”пры ўдзеле супрацоўнікаў Лідскага аддзела Дэпартамента аховы МУС і Лідскага
РАНС. Цікавая тэматычная фотазона і выстава творчых работ удзельнікаў
мерапрыемства сталі выдатнай крыніцай пазітыўных эмоцый.
Фестывальная праграма дапамагла
прадэманстраваць таленты і паведаміла, што сэрцы
лідчан напоўнены запалам, маладосцю, аптымізмам – яны актыўныя не толькі ў
паўсядзённым жыцці, але і знаходзяць сябе ў розных відах творчасці. Усім фіналістам былі ўручаны дыпломы і падарункавыя
сертыфікаты ад спонсараў.
Увечары ў чарговы раз сабраліся
лідчане на інтэлектуальнай гульні-імправізацыі для людзей сталага ўзросту “Бітва
розумаў, ці 60+”.
Па традыцыі вядучым выступіў кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў “Стальная
крыса”і ўдзельнік беларускага тэлевізійнага клуба “Што?
Дзе? Калі?”Сяргей Вераціла.
Адпачываць паміж мазгавы штурмамдапамагалі музычныя падарункі ад народнага ансамбля скрыпачоў “Славяночка” і ўдзельнікаў творчых калектываў Лідскага раённага
цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
“Бітва
розумаў, ці 60+”– гэта выдатны спосаб праявіць сябе, павысіць свой узровень ведаў і ўменняў,
пазнаёміцца з людзьмі, пагутарыць з сябрамі, даведацца нешта новае.
Завяршылася свята танцавальна-гульнявой праграмай.