Галоўная /
Навiны рэспублiкi
19.12.2023
У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты
У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права зарэгістраваныя ў краіне
палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў
выбаршчыкаў.
У ЦВК нагадалі, што кандыдатам у дэпутаты Палаты
прадстаўнікоў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 21
года і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь. Кандыдатам у дэпутаты
мясцовага Савета дэпутатаў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які
дасягнуў узросту 18 гадоў і пражывае або працуе на тэрыторыі мясцовага
Савета дэпутатаў. У выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў таксама
могуць удзельнічаць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна
пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Памятка для асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, а таксама
формы дакументаў, неабходных для вылучэння, апублікаваны на сайце ЦВК
Беларусі.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 15 студзеня 2024 года.