Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэспублiкi
20.01.2023

У Беларусі дапускаецца прымяненне пры будаўніцтве праектнай дакументацыі розных краін

У Беларусі пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў дапускаецца прымяненне праектнай дакументацыі, якая распрацавана і прайшла экспертызу па будаўнічых, тэхнічных нормах іншых краін. Гэта прадугледжана Указам № 9, які Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 студзеня. У адпаведнасці з дакументам унесены змяненні ва Указ № 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці" ад 14 студзеня 2014 года. Парадак будаўніцтва канкрэтных аб'ектаў па нормах іншых краін, прыёмкі ў эксплуатацыю такіх аб'ектаў, ажыццяўлення нагляду за імі пры будаўніцтве будзе ўстанаўліваць Савет Міністраў. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Указ № 9 ад 17 студзеня 2023 г. president.gov.by Указ № 9 ад 17 студзеня 2023 г. https://president.gov.by/be/events/u-belarusi-dapuskaecca-prymyanenne-pry-budaunictve-praektnay-dakumentacyi-roznyh-krain У Беларусі дапускаецца прымяненне пры будаўніцтве праектнай дакументацыі розных краін https://president.gov.by/be/events/u-belarusi-dapuskaecca-prymyanenne-pry-budaunictve-praektnay-dakumentacyi-roznyh-krain