Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны рэгiёна
05.12.2023

Што вам трэба ведаць пра выбарчы працэс і чаму важна прыняць у ім удзел

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада ўказы № 367 «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў» і № 368 «Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання — 4 красавіка 2024 года. Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года. Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду — забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У чым яшчэ асаблівасці? У розных рэгіёнах будзе выдавацца розная колькасць бюлетэняў. Напрыклад, у сельскай мясцовасці будуць выдавацца чатыры бюлетэні, калі грамадзяне будуць галасаваць адначасова за дэпутатаў сельскага або пасялковага савета, за абранне дэпутатаў раённага савета дэпутатаў, абласнога савета дэпутатаў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.  Крыху скарацілі выбарчы цыкл. Раней у 4 гады праводзілі трое выбараў і фактычна знаходзіліся ў стане перманентнага выбарчага працэсу. Канешне, гэта стварала пэўныя складанасці і для дзяржавы, і для грамадства. Цяпер мы будзем праводзіць двое выбараў фактычна раз на 5 гадоў. Адпаведна павялічыліся паўнамоцтвы дэпутатаў да 5 гадоў, змяніліся патрабаванні да патэнцыйных кандыдатаў як у прэзідэнты, так і ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты мясцовых саветаў .  Пасля завяршэння адзінага дня галасавання нам трэба яшчэ працягнуты выбарчы цыкл: спачатку абраць членаў Савета Рэспублікі, таксама трэба будзе абраць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад нававыбраных дэпутатаў мясцовых саветаў (законам вызначана, што такіх павінна быць 350), і дэлегатаў выбраць ад структур грамадзянскай супольнасці, якіх будзе 400 чалавек.