Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
20.10.2020

З 21 лістапада на час правядзення работ па рэканструкцыі напорных каналізацыйных калектараў па вуліцы Камуністычнай будзе арганізаваны аднабаковы рух у напрамку выезду з горада

Аб змяненнях у працы грамадскага транспарту Паважаныя пасажыры! З 21.10.2020 на час правядзення работ па рэканструкцыі напорных каналізацыйных калектараў па вуліцы Камуністычнай будзе арганізаваны аднабаковы рух у напрамку выезду з горада. У сувязі з гэтым рух гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў у напрамку цэнтра горада будзе ажыццяўляцца ў аб'езд вуліцы Камуністычнай па вуліцах Варшаўскай і Горкага, далей па сваіх маршрутах. Для зручнасці пасажыраў прыпыначны пункт «Магазін № 17» пераносіцца на вуліцу Варшаўскую. Пры правядзенні работ будзе забаронены прыпынак і стаянка індывідуальнага транспарту па вуліцы Варшаўскай. Просім жыхароў вуліц Машэрава і Варшаўскай не пакідаць свой транспарт на вуліцы Варшаўскай і не ствараць перашкоды для грамадскага транспарту. Для індывідуальнага транспарту маршрут аб'езду будзе арганізаваны па вуліцах Варшаўскай і Чыгуначнай з наступным уездам на пуцеправод і вуліцу Ленінскую.