Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Саўмін зацвердзіў крытэрыі вызначэння лепшых вобласці, раёнаў, населеных пунктаў па выніках Года добраўпарадкавання

28.07.2025
Саўмін зацвердзіў крытэрыі вызначэння лепшых вобласці, раёнаў, населеных пунктаў па выніках Года добраўпарадкавання
Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 23 ліпеня 2025 года № 403, апублікаванай на нацыянальным інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА. 

Дакумент уносіць шэраг змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2025 года № 97. Пастановай зацвярджаецца рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання і палажэнне аб крытэрах і парадку вызначэння па выніках Года добраўпарадкавання лепшых вобласці, раёнаў, населеных пунктаў. 

Крытэрыямі для вызначэння лепшай вобласці з’яўляюцца: выкананне паказчыкаў рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання; стварэнне аб’ектаў знешняга добраўпарадкавання населенага пункта; доля прыцягнутых грашовых сродкаў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання, якія паступілі на рахункі арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, для выканання работ па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні населеных пунктаў, прадастаўлення дадатковай жыллёва-камунальнай паслугі па ўладкаванні прыдамавых тэрыторый элементамі азелянення, добраўпарадкавання і іх далейшаму ўтрыманню, у тым ліку ў рамках рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, у разліку на 1 тыс. жыхароў у агульным аб’ёме фінансавання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні тэрыторый; узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў.

 

  • Згодна з дакументам крытэрыямі для вызначэння лепшых раёнаў з’яўляюцца: выкананне паказчыкаў рэгіянальных планаў мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем у 2025 годзе Года добраўпарадкавання; стварэнне аб’ектаў знешняга добраўпарадкавання населенага пункта; доля прыцягнутых сродкаў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку ў рамках рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, у разліку на 1 тыс. жыхароў у агульным аб’ёме фінансавання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні тэрыторый; узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў.

 

Крытэрыямі для вызначэння лепшых населеных пунктаў з’яўляюцца вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, які праводзіцца на ўмовах і ў парадку, устаноўленых Міністэрствам ЖКГ.

Вызначэнне лепшых вобласці і раёнаў па выніках Года добраўпарадкавання праводзіцца па бальнай сістэме. Лепшымі становяцца вобласць і раён, якія набралі найбольшую колькасць балаў.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2025.