Главная /
Новости района
09.12.2020
“У ДАРОГУ ЖЫЦЦЯ БЕЗ СНІДУ” (СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БАРАЦЬБЫ СА СНІДАМ У ПУБЛІЧНЫХ БІБЛІЯТЭКАХ ЛІДЧЫНЫ)
Сусветны
дзень барацьбы са СНІДам (1 снежня) – дата, якая штогод заклікае ўсю сусветную
грамадскасць не проста памятаць пра гэтую пакуль што невылечную хваробу, але і
быць памяркоўнымі да тых, хто ўжо з’яўляецца пераносчыкам гэтага захворвання.
І, галоўнае, што павінен для сябе зразумець кожны з тых, хто жыве на планеце, –
трэба разумець, што прафілактыка вельмі важная ў барацьбе за здароўе.
Бібліятэкары
філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” правялі актыўную інфармацыйна-тлумачальную
работу сярод чытачоў розных узростаў з мэтай папулярызацыі ведаў пра СНІД,
спосабы барацьбы з хваробай і пра здаровы лад жыцця, ладзячы ў бібліятэках дыскусіі
і размовы, гадзіны інфармацыі, гадзіны пытанняў і адказаў.
Так, падчас
гадзіны інфармацыі “Веды супраць страху” супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4” распавялі моладзі пра
пагрозу гэтага захворвання і аб мерах засцярогі. Гэты дзень – напамінак пра
неабходнасць спыніць глабальнае распаўсюджванне эпідэміі ВІЧ і СНІДу.
1 снежня філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка
Бердаўка ” правёў гадзіну пытанняў і
адказаў “ Ответственное
сегодня – счастливое завтра! ”. Мерапрыемства наведалі настаўнікі пачатковых классаў
ВПК “Бердаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Пачалася размова з таго, што слова СНІД і ВІЧ ведаюць
усе, але што гэта такое і ў чым розніца паміж імі, ведае далёка не кожны. У
сваёй размове бібліятэкар і настаўнікі вялі размову, як больш даступна
патлумачыць розніцу навучэнцам. У канцы мерапрыемства бібліятэкар давяла
апошнюю інфармацыі аб страшнай хваробе па Гродзенскай вобласці і г.Ліда.
Падчас
інфармацыйнай гадзіны “Чума века или век чумы”, якая адбылася тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая
бібліятэка” абмяркоўваліся такія пытанні: адкуль можа ўзнікнуць СНІД, чаму
падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, што можа прывесці да заражэння, што
рабіць, калі ў падлетка ў жыцці з’явіліся сур’ёзныя праблемы. Падлеткі сталі не толькі
слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі гутаркі: задавалі пытанні і дзяліліся
сваімі ўражаннямі.
Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзіў гадзіну пратэсту “Аддай перавагу жыццю”. Бібліятэкар
даў вызначэнне ВІЧ-інфекцыі, падрабязна распавёў пра яе адрозненні ад СНІДу,
мерах засцярогі з мэтай фарміравання ў
прысутных адказнасці за сваё жыццё і бяспеку. Для больш поўнай інфармаванасці
аб ВІЧ-інфекцыі і СНІД у чытальнай зале была аформлена выстава “Пратэст супраць
СНІДу”.
Філіял “Дзітвянская
сельская бібліятэка” сумесна з
дзяржаўнай установай культуры “Дзітвянскі дом культуры” ладзіў інфармацыйную
прастору “Наш выбар – жыццё без СНІДу”, падчас якой бібліятэкар распавядала аб
ВІЧ-інфекцыі, як можа яна трапіць у арганізм чалавека. Супрацоўнікі дома
культуры прадставілі сцэнку з удзелам падлеткаў аб шкодных звычках.
У філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася інфармацыйная гадзіна “Мае веды пра ВІЧ/СНІД”. На мерапрыемства былі
запрошаны вучні ДУА “СШ № 1 г. Бярозаўка”. Вядучая мерапрыемства расказала пра
ВІЧ-інфекцыю, СНІД, пра тое, як ВІЧ пераходзіць у стадыю СНІД, як можна выявіць
ВІЧ, якім чынам адбываецца заражэнне гэтым вірусам і аб мерах прафілактыкі. У
бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Кожны выратаваны – на вагу золата”.
Супрацоўнікамі філіяла
“Лідская гарадская бібіятэка № 6 імя В.Таўлая” быў праведзены
дыялог-разважанне “У дарогу жыцця без СНIДу”. Фельчар Васкан Т.I. пазнаёмiла прысутных
з эпiдсiтуацыяй па ВIЧ-iнфекцыi ў Гродзенскай вобласцi i ў нашым горадзе за
2020 год, расказала аб шляхах перадачы хваробы. Падчас мерапрыемства прысутныя
закранулi пытанне адносiн да ВIЧ-iнфiцыраваных i хворых СНIДам.
Правядзенне
ў бібліятэках падобных мерапрыемстваў садзейнічае павышэнню інфармаванасці
чытачоў аб шляхах заражэння ВІЧ-інфекцыяй, спосабах абароны, прававых аспектах
праблемы, фарміраванню талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам,
а таксама садзейнічаюць выхаванню асабістай адказнасці насельніцтва за свае
ўчынкі.