Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лидский районный исполнительный комитет
Главная / Новости района
14.05.2020

Транспартны рух у прамзоне Маладзёжнага – камень спатыкнення для мясцовых арганізацый

Як хадзіць службоваму транспарту, каб не перешкаджаць суседнім арганізацыям? Такое пытанне ставілася падчас асабістага  прыёму грамадзян старшынёй Лідскага райвыканкама Сяргеем Ложэчнікам. Зварот быў адзіны, затое калектыўны. Да Сяргея Ложэчніка звярнуліся кіраўнікі трох прыватных прадпрыемстваў з просьбай вырашыць праблему руху аўтатранспарту па вуліцы  2-й Крупаўскай у мікрараёне Маладзёжны. У гэтай прамысловай зоне, акрамя аб’ектаў праватнага бізнесу, размяшчаецца база Воранаўскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм з пляцоўкай, якая ахоўваецца. Праезд праз яе вароты навылет нязручны і не заўжды бывае без перашкод з боку асноўнага гаспадара - ПМС. Арганізаваць праезд у абход зачыненых варот не дазваляе дарога. Там яна вузкая і без асфальту - ДАІ супраць. Да таго ж мясцовыя жыхары не хочуць пылу.  Кіраўнік раёна на праблему паглядзеў значна глыбей: патрэбна вырашыць, як увогуле арганізаваць транспартны рух у гэтай частцы мікрараёна.  " Спрэчкі будуць узнікаць і далей са з’яўленнем новых арганізацый ў гэтай прамзоне ", - упэўнены старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік.  Ён даручыў зямельнай службе райвыканкама распрацаваць агульны падыход да развіцця мясцовай інфраструктуры і запэўніў, што зараз ніякіх перашкод для праезду транспарту кампаній-саўладарнікаў праз вароты прадпрыемства меліяратыўных сістэм не будзе: гэта неправамерна.