Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лидский районный исполнительный комитет
Главная / Новости района
12.05.2021

АГУЛЬНАБІБЛІЯТЭЧНЫ ДЗЕНЬ "МЫ - ГЭТА ПАМЯЦЬ"

  Ёсць у кожнага народа падзеі і даты, якія ён не забывае. Для ўсяго беларускага народа адной з такіх падзей з'яўляецца Вялікая Айчынная вайна.   Мы кожны год ўзгадваем падзеі ваенных гадоў і тых людзей, якія заваявалі для нас мір на зямлі. 5 мая ва ўсіх публічных бібліятэках Гродненскай вобласці прайшоў абласны агульнабібліятэчны дзень "Мы - гэта памяць", прысвечаны 76-гадавіне Вялікай Перамогі.   Сярод публічных бібліятэк Лідчыны першым распачаў акцыю філіял "Лідская гарадская бібліятэка №1" , які прапанаваў наведвальнікам дзіцячага садка №7 зрабіць падарожжа па кнігах ваеннай тэматыкі "У кніжнай памяці імгненні вайны".       Навучэнцы ДУА "Ліцэй №1 г.Ліды" сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі "Салют Перамогі не памеркне", якая адбылася ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.   Гадзіна памяці "Завешчана памятаць", якую падрыхтаваў філіял "Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка", была прысвечана героям, якія змагаліся за мірнае неба над галавой.    5 мая бібліятэкар філіяла "Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча" сустрэўся з вучнямі 4 класа мясцовай школы.   Падчас гістарычнай гадзіны "Кнігі, як летапіс вайны", якая ладзілася ў філіяле "Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка" , бібліятэкар пазнаёміў юных чытачоў з матэрыяламі ваеннай тэматыкі, пра якія павінен ведаць кожны жыхар вёскі Бердаўка".    5 мая, наведаўшы філіял "Тарноўская сельская бібліятэка" , чытачы не толькі пазнаёміліся з унікальнымі па сваім змесце матэрыяламі, прадстаўленымі на фотавыставе "Жывым - памятаць!", але і ўспомнілі былых ветэранаў Тарноўскага сельскага Савета, такіх як Івашкова Міхаіла Міхайлавіча, Хаміцу Стэфана Антонавіча і многіх іншых.   Інформ-дасье "Праз лёс людзей прайшла вайна" ладзілася ў філіяле "Лідская гарадская бібліятэка №3" .   А філіял "Бярозаўская гарадская бібліятэка" запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі "Чытаем разам пра вайну", кожны жадаючы можа падзяліцца з чытачамі бібліятэкі сваім любімым творам пра вайну.   Змястоўныя героіка-патрыятычныя мерапрыемствы 5 мая ладзілі і іншыя публічныя бібліятэкі Лідчыны, каб гэты дзень стаў своеасаблівым знакам таго, што мы памятаем подзвіг кожнага, які ваяваў, і ніколі пра іх не забудзем.