Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лидский
районный
исполнительный
комитет

Новости района

16 января 2021

Абрад “Тры Каралі” правялі ў аграгарадку Ваверка Лідскага раёна

 6 студзеня гэтага года ў вёсцы Ваверка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся ўжо традыцыйны для дадзенай мясцовасці абрад “Тры Каралі”. Менавіта ў гэты дзень мясцовыя жыхары Ваверскай зямлі ладзяць аднайменны старадаўні абрад калядавання "Тры каралі", які бытаваў тут больш за паўвека таму. Арганізаваць святочную містэрыю дапамаглі працаўнікі філіяла “Ваверскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Вадэйка Рыта Леанідаўна і Табала Ганна Леанідаўна. Незвычайны калядны абрад, які быў забыты больш чым на паўстагоддзе, адноўлены. Адбыўся рытуал пасля святочнай службы ў ваверскім касцёле.

Тры Каралі – гэта вешчуны, якія, згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і міры. Імёны вешчуноў, якія прыйшлі з падарункамі да немаўля – Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Цяпер яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас рытуала. Духоўнае значэнне абрада “Тры каралі” ў тым, што чалавек, так як мудрацы, павінен шукаць Бога, і можа яго знайсці, калі вельмі гэтага хоча. Дом, у які заходзяць мудрацы, будзе бласлаўлёны Богам! Менавіта ў абрадзе “Тры каралі” хаваецца адна важная рыса нашага народа – імкненне ўсіх адарыць увагай, добрымі пажаданнямі, павіншаваць са святам, праспяваць рэлігійныя песні і прынесці кавалачак радасці ў кожны дом, незалежна ад таго, заможныя гаспадары ў ім жывуць ці бедныя.

У аснову абрада пакладзена шчырасць, добразычлівасць, пяшчота і ўзаемапавага.Гэты абрад – не проста прыгожы тэатралізаваны перформанс, але вяртанне да вытокаў , бо рытуал цалкам адноўлены па запісах і ўспамінах старажылаў Ваверскай зямлі.

 

ФОТА