Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лидский районный исполнительный комитет
Главная / Новости района
05.10.2020

1 кастрычніка – Міжнародны Дзень пажылых людзей

   1 кастрычніка – Міжнародны Дзень пажылых людзей. У гэты дзень супрацоўнікі філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” і актыўныя чытачы выказвалі пажылым словы ўдзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу, за іх мудрасць і сардэчнасць. Бібліятэкамі былі арганізаваны і праведзены гадзіны ўспамінаў, літаратурна-паэтычныя гадзіны, вечары адпачынку і зносін, літаратурна-музычныя вечары з канцэртнымі нумарамі і чаяваннем. Філіялам “Гудская сельская бібліятэка”  праводзіўся  вечар-сустрэча “Людзі пажылыя, сэрцам маладыя”  сумесна з ДУК “Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу”. Для запрошаных гасцей прайшла забаўляльная праграма ў тэматыцы свята, вясёлыя і займальныя віктарыны, госці спявалі і танцавалі, не звяртаючы ўвагі на ўзрост. У гонар Дня пажылых людзей для гасцей быў арганізаваны святочны стол са салодкімі пачастункамі і восеньскімі дарамі. Тым жа днём у  філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”  адбылася  вечарына-ушанаванне “Срэбра валасоў і золата сэрцаў” , якая сабрала за святочным сталом даўніх і вельмі актыўных чытачоў бібліятэкі. На сустрэчы распавялі пра гісторыю з’яўлення свята, гучалі вершы, праводзіліся віктарыны: “Іван-траўнік”, “Здароўе”, загадкі аб пажылых людзях. Вядучыя сустрэчы павіншавалі прысутных са святам, затым далі зваротнае слова гасцям. За сталом усе, хто прыйшоў не толькі віншавалі адзін аднаго, але і ад душы гутарылі, успамінаючы мінулыя гады. Перад гасцямі з музычным віншаваннем выступіў выхаванец Лідскай дзіцячай музычнай школы Аляксандр Савянкоў. 1 кастрычніка ў  філіялах “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка”  і “Бердоўскі КДЦ” традыцыйна прайшоў  вечар-прысвячэнне да Дня пажылога чалавека “Сустрэча для душы”.  У праграме вечара было шмат цікавага: прывітанне і віншаванне з днём пажылога чалавека, ушанаванне юбіляраў, літаратурныя і музычныя конкурсы. Да Міжнароднага дня пажылых людзей у  філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая”  была праведзена  святочная вечарына “Людзі сталыя – сэрцам маладыя”.  Сярод шчырых віншаванняў, цёплых слоў, прысутныя ўспаміналі сваю маладосць: вучобу, працу, адпачынак. Падчас свята жанчыны чыталі вершы і спявалі песні. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава літаратуры, якая змяшчае рэцэпты прыгажосці і маладосці, здароўя і даўгалецця. У  філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1”  ладзілася  літаратурна-музычная праграма “Золотые страницы осени”.  Удзельнікі мерапрыемства пачулі шмат добрых слоў і пажаданняў у свой адрас, атрымалі магчымасць прыемна адпачыць. Яны актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах, з задавальненнем спявалі прыпеўкі. Прыемным падарункам да гэтага свята стала выступленне інвалідаў з сацыяльнага цэнтра. Прысутныя былі да глыбіні душы кранутыя пранікнёным, шчырым выступам рабят. Сёння бібліятэкі служаць для пажылых людзей цэнтрам стабільнасці, прававой і псіхалагічнай падтрымкі. А бібліятэкар для іх – гэта зносіны, сустрэча з цікавымі кнігамі, атрыманне новых уражанняў і цікавай інфармацыі. 1 кастрычніка  бібліятэкар філіяла “Тарноўская сельская бібліятэка”  наведаў сваіх актыўных чытачоў залатога ўзросту на даму, каб павіншаваць з Міжнародных днём сталых людзей і паразмаўляць на тэму  “Сцяжынкамі дабрыні і павагі”. Гэта толькі частка мерапрыемстваў, якія прайшлі ў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” да Дня пажылых людзей у рамках 10-й абласной дэкады “Залаты ўзрост”. Шанаваць, ганарыцца, паважаць – менавіта так неабходна кожны дзень адносіцца да старэйшага пакалення. Дзень пажылых людзей – гэта напамін пра тое, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення. Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе. Але галоўнае, у чым яны маюць патрэбу – увага. ФОТА