Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лидский
районный
исполнительный
комитет

Анонсы

11 сентября 2020

V адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры “Крышталікі запрашаюць”

 24 кастрычніка

12:00

ГУ «Бярозаўскі гарадскі Дом культуры» (г. Бярозаўка; вул. Карзюка, 15)

 

24 кастрычніка ГУ «Бярозаўскі гарадскі Дом культуры» у 4-ты раз гасцінна распахне дзверы для ўсіх удзельнікаў адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры «Крышталікі запрашаюць».

Традыцыйнае брэндавае мерапрыемства горада Бярозаўкі, якое праводзіцца кожныя два гады. Свята танца адкрыецца маляўнічым шэсцем па горадзе, сустрэчай удзельнікаў смачным традыцыйным караваем. Фестываль аб'яднае аматараў танца, збярэ лепшыя танцавальныя калектывы, створыць асаблівую атмасферу свята. 

Унікальнасць фестывалю ў тым, што ён стаў прыступкай у свет мастацтва для многіх удзельнікаў і адпраўной кропкай для новых дружалюбных рэгіянальных сувязяў. 

Удзельнікам прадставіцца выдатная магчымасць праявіць сябе на сцэне, заваяваць сімпатыі гледачоў, атрымаць ацэнку спецыялістаў, завязаць творчыя кантакты і знайсці мноства новых сяброў. 

Мерапрыемства адбудзецца 24 кастрычніка ў Бярозаўскім гарадскім Доме культуры. Адкрыццё ў 14:00 гадзін. 

Кошт квітка - 3,00 рублі. Тэлефон для даведак: 54-19-69.

 

  Інструкцыя адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры “Крышталікі запрашаюць”