Галоўная /
Навiны рэспублiкi
04.06.2020
Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб адстаўцы дзеючага складу ўрада
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб адстаўцы дзеючага складу ўрада. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" . Як паведамлялася, прапановы па новым складзе ўрада ў першай палавіне дня 3 чэрвеня былі абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў. Фота носіць ілюстрацыйны характар