Галоўная /
Навiны раёна
18.05.2020
Завяршыў працу адкрыты раённы конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем Вялікдзень»
Прыйшло Светлае свята Пасхі Хрыстовай, свята перамогі
жыцця над смерцю, радасці агульначалавечай.
У рамках
мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Ліда-культурная
сталіца Беларусі 2020” у ДУА «Лідская дзіцячая мастацкая школа
мастацтваў» завяршыў працу адкрыты раённы конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем
Вялікдзень».
Юныя мастакі з г. Ліды,
Бярозаўкі, Гродна, Смаргоні, Шчучына выслалі выдатныя творчыя кампазіцыі на
духоўную тэму «Жыццё з Богам», «Мой любімы храм», «Сустракаем Вялікдзень»,
«Прыгажосць Божага свету».
Конкурс праводзіцца ў дзвюх катэгорыях: прафесіяналы
(навучэнцы гурткоў спецыялізаваных устаноў, дзіцячых школ мастацтваў, аматары
(навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выхаванцы дашкольных і іншых
устаноў), навучэнцаў нядзельных і іншых школ, прыходаў Лідскай і Смаргонскай
епархіі).
Дзіцячая творчасць заўсёды адрозніваецца ад творчасці
прафесійных мастакоў сваёй непасрэднасцю, жвавасцю вобразаў, пераасэнсаваннем
вечных каштоўнасцяў.
Вось і ў гэтым, юбілейным для конкурсу годзе, выстава
работ пераможцаў конкурсу «Сустракаем Вялікдзень» здзівіла і парадавала. 30
лепшых кампазіцый будуць экспанавацца да канца мая ў дзіцячай мастацкай школе
мастацтваў.
А настаўнікам і бацькам прыемна ўсведамляць, што
Гран-пры застаўся ў нас у горадзе і атрымала яго Янчэўская Ганна за творчую
кампазіцыю «Роспіс храма».