Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
21.02.2020

Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартуе ў Лідзе

      Сёння ў горадзе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё   акцыі   " Культурная сталіца Беларусі ". Асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць у Палацы культуры Ліды. Яскравай будзе афіцыйная цырымонія адкрыцця акцыі. Падрыхтаваны не проста канцэрт, а музычны спектакль. У фае гасцей запросяць у падарожжа па старажытнаму і сучаснаму гораду, праз акенцы можна будзе зазірнуць ва ўсе установы культуры рэгіёну. Ва ўрачыс тасцях удзел прымуць кіраўніцтва Міністэрства культуры,   Гродзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, гарадоў-пабрацімаў (Тракай, Даўгаўпілс, Ломжа і інш.). Таксама запрошаны старшыні райвыканкамаў з рэгіёнаў, што ў разныя гады былі культурнымі сталіцамі Беларусі. І вось у 2020-м Ліда стала цэнтрам культурнага жыцця краіны . У рамках гэтага  запланаваны сотні мерапрыемстваў. Наш рэгіён атрымаў магчымасць стварыць інфармацыйную прастору для эканамічнага развіцця, раскрыць свой патэнцыял, прыцягнуць да сябе ўвагу гасцей з Беларусі і замежных краін.