Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
24.02.2020

23-га лютага Лідскі цэнтр культуры запрасіў у Лідскі замак на свята для ўсёй сям'і «23, БЛИН, февраля!»

  У гэты дзень Лідскі замак ператварыўся ў святочны мікс смачна-блін нага і ваенна-мужчынскага каларыту! Мерапрыемства стала месцам салодкіх бліноў, радасных сустрэч і сямейнага адпачынку на свежым паветры!          На галоўнай сцэне гасцей свята чакала масленічная забаўляльная праграма «Ай, ды Масленіца!» ад студыі дзіцячых святаў «Сюрпрыз», танцавальныя выступы ад студыі танца « ZaycevDANCE ». Парадавалі ўсіх выступленні кінолагаў Лідскага памежнага атрада, клуба каратэ «Кекусін-кан», кадэтаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Ліды». Музычную праграму прадставілі аркестр Лідскага пагранічнага атрада, эстрадная студыя «Акцэнт» Палаца культуры г. Ліды.          Кожны змог зрабіць фота ў форме, пачаставацца салдацкай кашай на палявой кухні. На свяце працавала выстава-стэнд з дэманстрацыяй баяво й зброі і тэхнікі, якія ўжываюцца ў органах памежнай службы.    Кожны госць свята мог прыняць удзел у сямейнай квэст-гульні «Бліндаж», паглядзець выставу самавараў і кухоннага начыння, паглядзець спектакль лялечнага тэатра «Батлейка», паспрабаваць блінны пачастунак ад Аладкі Смятанаўны.          Вось так лідчане сустрэлі вясёлы і бесшабашны масленічны тыдзень і выдатна адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны! ​​​​​​​