Галоўная /
Навiны раёна
05.10.2020
1 кастрычніка – Міжнародны Дзень пажылых людзей
1 кастрычніка – Міжнародны Дзень пажылых людзей. У гэты дзень супрацоўнікі
філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” і актыўныя чытачы
выказвалі пажылым словы ўдзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу, за іх
мудрасць і сардэчнасць. Бібліятэкамі былі арганізаваны і праведзены гадзіны ўспамінаў,
літаратурна-паэтычныя гадзіны, вечары адпачынку і зносін, літаратурна-музычныя
вечары з канцэртнымі нумарамі і чаяваннем.
Філіялам “Гудская сельская бібліятэка” праводзіўся вечар-сустрэча
“Людзі пажылыя, сэрцам маладыя” сумесна з ДУК “Гудскі цэнтр творчасці і
вольнага часу”. Для запрошаных гасцей прайшла забаўляльная праграма ў тэматыцы
свята, вясёлыя і займальныя віктарыны, госці спявалі і танцавалі, не звяртаючы
ўвагі на ўзрост. У гонар Дня пажылых людзей для гасцей быў арганізаваны
святочны стол са салодкімі пачастункамі і восеньскімі дарамі.
Тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбылася вечарына-ушанаванне “Срэбра валасоў і золата
сэрцаў” , якая сабрала за святочным сталом даўніх і вельмі актыўных чытачоў
бібліятэкі. На сустрэчы распавялі пра гісторыю з’яўлення свята, гучалі вершы,
праводзіліся віктарыны: “Іван-траўнік”, “Здароўе”, загадкі аб пажылых людзях.
Вядучыя сустрэчы павіншавалі прысутных са святам, затым далі зваротнае слова
гасцям. За сталом усе, хто прыйшоў не толькі віншавалі адзін аднаго, але і ад
душы гутарылі, успамінаючы мінулыя гады. Перад гасцямі з музычным віншаваннем
выступіў выхаванец Лідскай дзіцячай музычнай школы Аляксандр Савянкоў.
1 кастрычніка ў філіялах “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка” і “Бердоўскі
КДЦ” традыцыйна прайшоў вечар-прысвячэнне
да Дня пажылога чалавека “Сустрэча для душы”. У праграме вечара было шмат
цікавага: прывітанне і віншаванне з днём пажылога чалавека, ушанаванне
юбіляраў, літаратурныя і музычныя конкурсы.
Да Міжнароднага дня пажылых людзей у філіяле
“Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая” была праведзена святочная вечарына “Людзі сталыя – сэрцам
маладыя”. Сярод шчырых віншаванняў, цёплых слоў, прысутныя ўспаміналі сваю
маладосць: вучобу, працу, адпачынак. Падчас свята жанчыны чыталі вершы і
спявалі песні. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава літаратуры, якая
змяшчае рэцэпты прыгажосці і маладосці, здароўя і даўгалецця.
У філіяле “Лідская гарадская
бібліятэка № 1” ладзілася літаратурна-музычная
праграма “Золотые страницы осени”. Удзельнікі мерапрыемства пачулі шмат
добрых слоў і пажаданняў у свой адрас, атрымалі магчымасць прыемна адпачыць.
Яны актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах, з задавальненнем
спявалі прыпеўкі. Прыемным падарункам да гэтага свята стала выступленне
інвалідаў з сацыяльнага цэнтра. Прысутныя былі да глыбіні душы кранутыя
пранікнёным, шчырым выступам рабят.
Сёння бібліятэкі служаць для пажылых людзей цэнтрам стабільнасці, прававой
і псіхалагічнай падтрымкі. А бібліятэкар для іх – гэта зносіны, сустрэча з
цікавымі кнігамі, атрыманне новых уражанняў і цікавай інфармацыі. 1 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Тарноўская сельская
бібліятэка” наведаў сваіх актыўных чытачоў залатога ўзросту на даму, каб
павіншаваць з Міжнародных днём сталых людзей і паразмаўляць на тэму “Сцяжынкамі дабрыні і павагі”.
Гэта толькі частка мерапрыемстваў, якія прайшлі ў ДУК “Лідская раённая
бібліятэка імя Янкі Купалы” да Дня пажылых людзей у рамках 10-й абласной дэкады
“Залаты ўзрост”. Шанаваць, ганарыцца, паважаць – менавіта так неабходна кожны
дзень адносіцца да старэйшага пакалення. Дзень пажылых людзей – гэта напамін
пра тое, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення.
Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі
маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе. Але галоўнае, у чым яны маюць патрэбу –
увага.
ФОТА