Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навiны раёна
20.10.2020

З 21 лістапада на час правядзення работ па рэканструкцыі напорных каналізацыйных калектараў па вуліцы Камуністычнай будзе арганізаваны аднабаковы рух у напрамку выезду з горада

Аб змяненнях у працы грамадскага транспарту

Паважаныя пасажыры!

З 21.10.2020 на час правядзення работ па рэканструкцыі напорных каналізацыйных калектараў па вуліцы Камуністычнай будзе арганізаваны аднабаковы рух у напрамку выезду з горада.

У сувязі з гэтым рух гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў у напрамку цэнтра горада будзе ажыццяўляцца ў аб'езд вуліцы Камуністычнай па вуліцах Варшаўскай і Горкага, далей па сваіх маршрутах.

Для зручнасці пасажыраў прыпыначны пункт «Магазін № 17» пераносіцца на вуліцу Варшаўскую.

Пры правядзенні работ будзе забаронены прыпынак і стаянка індывідуальнага транспарту па вуліцы Варшаўскай.

Просім жыхароў вуліц Машэрава і Варшаўскай не пакідаць свой транспарт на вуліцы Варшаўскай і не ствараць перашкоды для грамадскага транспарту.

Для індывідуальнага транспарту маршрут аб'езду будзе арганізаваны па вуліцах Варшаўскай і Чыгуначнай з наступным уездам на пуцеправод і вуліцу Ленінскую.

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.