Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навiны раёна
17.02.2020

У Беліцкім Доме культуры правялі раённы конкурс традыцыйных страў “Спазнай смак сваёй кухні”

Вось  ужо ў шосты раз у мінулую нядзелю аграгарадок Беліца прымаў раённы конкурс традыцыйных страў “Спазнай смак сваёй кухні”. На гэты раз установы культуры Лідскага раёна прэзентавалі стравы з дароў прыроды. Тэма вельмі актуальная ў наш час, бо дары прыроды спрадвеку служаць на карысць здароўю чалавецтва і ўсё больш людзей імкнецца весці здаровы лад жыцця і надае вялікую ўвагу свайму харчаванню. Работнікі ўстаноў рыхтавалі стравы па рэцэптах продкаў, таму атрымаліся сапраўдныя экалагічныя шэдэўры, і ўвачавідкі, што нашы продкі мелі рацыю.

Карп па-царску і карп па-беліцкі, галкі рыбныя і грыбныя па-тарноўскі, пірагі рыбныя, камы грыбныя і рыбныя, юшка па-пескаўскі, блінны пірог з сушанай садавінай, яблыкі печаныя з мёдам і яблыкі мочаныя, збіцень і розныя напоі з ягад. Усё проста немагчыма пералічыць.

Удала ўпісаліся ў свята традыцыйнай кухні і міфалагічныя беларускія персанажы, якія рыхтавалі касцюміраванае дэфіле.  

У выніку пераможцамі раённага конкурсу “Спазнай смак сваёй кухні” сталі Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр – I месца, Першамайскі Дом культуры – II  месца, Пескаўскі і Ваверскі Дом культуры падзялілі III месца. 



© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.