Асноўныя яго мерапрыемствы запланаваны на 14 сакавіка. Рабочая група аргкамітэта
ўжо паглядзела тэхнічныя магчымасці Палаца культуры горада і наведала Лідскі
замак, дзе, як мяркуецца, адбудзецца жараб'ёўка ўдзельнікаў заключнага этапа
адборачных тураў да міжнародных конкурсаў у рамках XXIX Міжнароднага фестывалю
мастацтваў «Славянскі базар». У Ліду з 12 па 14 сакавіка з'едуцца таленты з
усёй рэспублікі. Гродзеншчыну прадстаўляць будуць дзве дзяўчынкі, навучэнкi Гродзенскага дзяржаўнага
каледжа мастацтваў.