Выставачна-кангрэсныя
мерапрыемствы
Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва
Знешні гандаль
таварамі
Па выніках
працы за студзень-снежань 2016 г. аб'ём знешняга гандлю таварамі арганізацый
Лідскага раёна склаў 374,3 млн. дал. ЗША, тэмп росту - 99,4%,
у тым ліку: экспарт – 265,2 млн. дал.
ЗША, тэмп росту - 101,4%, імпарт – 109,1млн. дал. ЗША, тэмп росту - 94,9%. Станоўчае
сальда знешняга гандлю таварамі - 156,1 млн. Дал. ЗША.
Арганізацыі
вобласці ажыццяўляюць гандаль з 78-ю дзяржавамі свету, пры гэтым тавары
экспартаваліся на рынкі 61 краіны, імпартавалася прадукцыя з 55 краін.
З агульнага аб'ёму экспарту вобласці на
долю Расіі прыпадае 74,8%, астатніх краін СНД - 8,7%, краін ЕС - 12,7%. Асвоены новыя рынкі замежных краін: Бразілія, Бангладэш,
Венесуэла, Гвінея, Катар, М'янма, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Асноўныя экспарцёры - ААТ «Лідскі
малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Лакафарба», ЗП «Белтэкс Оптык», РДУПП
"Конус", ААТ «Лідскае піва».
Аснова імпарту - прамысловае
абсталяванне, металаканструкцыі і вырабы з чорных металаў, сыравіна,
вытворчасць якойадсутнічае на ўнутраным рынку.
Знешні гандаль паслугамі
Аб'ём
знешняга гандлю паслугамі па раёне ў студзені-снежні 2016 года 19,7 млн. дал. ЗША, тэмп росту
- 59,9%, у тым ліку экспарт - 15,4 млн. дал. ЗША, тэмп
росту - 71,0% , імпарт - 4,3 млн. дал. ЗША, тэмп росту - 38,4%. Сальда знешняга
гандлю паслугамі склалася станоўчае ў памеры «плюс» 11,1 млн. дал.
ЗША.
Экспарт
паслуг ў 2016 годзе ажыццяўляўся нерэзідэнтам 54 краін свету. Асноўную
ўдзельную вагу ў экспарце паслуг займаюць наступныя віды паслуг: транспартныя -
62,6% у аб'ёме экспарту паслуг па раёне, будаўнічыя - 28,5%, іншыя дзелавыя -
5,0%, камп'ютарныя паслугі - 1,2%, турыстычныя - 2,5%, у галіне спорту -0,1% і
медыцынскія паслугі - 0,1%.
Удзельная
вага экспарту паслуг арганізацый Лідскага раёна ў экспарце паслуг вобласці
складае 6,9%.