 |
Адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс «ArtDANCE Fest» (14.04.2018) ДУ «Палац культуры горада Ліды». Адкрыты харэаграфічны
фестываль-конкурс «ArtDANCE Fest» прадэманстраваў усю шматграннасць сучасных
харэаграфічных напрамкаў Беларусі. Конкурсная праграма праходзіла ў розных
узроставых катэгорыях ад 3 да 50 гадоў па чатырох намінацыях: "Народны
танец і стылізацыя», «Сучасны эстрадны танец», «Чэрлідынг» і «Стрыт данс»
(вулічны танец). Колькасць удзельнікаў фэсту перавысіла 650 чалавек з Ліды,
Бярозаўкі, Гродна, Маладзечна, Свіслачы, Баранавічаў. |
 |
Лідскі
раённы цэнтр культуры і народнай творчасці напярэдадні Вялікдзеня ўпершыню за
сваю дзейнасць разгарнуў выставу-продаж «Вербны кірмаш». Размясцілася яна на
плошчы каля гісторыка-мастацкага музея. У экспазіцыі – вялікі выбар вербаў,
велікодных сувеніраў: пісанкі, абярэгі, мяккія цацкі, вязаныя рэчы, вырабы ў
тэхніцы квілінг і шмат іншага цікавага. Лідчане з задавальненнем набывалі
велікодныя сувеніры і святочны настрой! |
 |
Раённы
сацыяльна-культурны праект для людзей сталага ўзросту «Сцяжынкамі дабрыні і
павагі» даў старт 19 красавіка ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна, дзе адбыўся
святочны вечар-сустрэча з доўгажыхарамі аграгарадка «Старонкі памяці маёй».
Праект закліканы акружыць цеплынёй і клопатам кожнага сталага чалавека на
вёсцы. |
 |
29
верасня ў аграгарадку Ходараўцы адбылося брэндавае мерапрыемства – гарбузовы
фэст “Каралева восені”, які праводзіўся ўпершыню. У межах свята была арганізавана выстаўка
разнастайных дарункаў восені “Гарбузовы цуд”, работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
жыхароў аграгарадка, праводзіліся майстар-класы па карвінгу на гарбузах,
працавала гульнёва-забаўляльная пляцоўка з аквагрымам, атракцыёнамі для дзяцей
і дарослых. Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах. |
|
30
верасня ў аграгарадку Дзітва адбылася яркая падзея – конкурсная шоу-праграма «Элегантны
ўзрост – 2018». Гэта мерапрыемства арганізавана ў рамках раённага
сацыяльна-культурнага праекта для людзей сталага ўзросту «Сцяжынкамі дабрыні і
павагі» і стала яго яркай кульмінацыяй. Конкурс падрыхтаваны работнікамі
Дзітвянскага Дома культуры і Лідскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У рамках шоу-праграмы свае таленты
прадэманстравалі шэсць удзельніц залатога ўзросту з аграгарадка Дзітва і горада
Ліды. Канкурсанткі прадставілі творчыя нумары, якія паказалі, колькі
таленавітых і актыўных людзей сталага ўзросту жыве ў Лідскім раёне! |
 |
30
верасня ў аграгарадку Ганчары арганізавана выдатнае свята – праменад талентаў
«А мы з Прынёманскага краю!», які сабраў самых таленавітых прадстаўнікоў
залатога ўзросту з мэтай творчай самарэалізацыі. У гэты дзень за сваёй хвілінай
славы ў Ганчарскі Дом культуры прыйшлі самыя таленавітыя людзі сталага ўзросту
Ганчарскага сельскага Савета. Удзельнікамі праграмы прадставілі творчыя нумары,
выступілі сямейныя дуэты, таксама ў рамках праграмы былі падрыхтаваны выставы
рукадзелля. Выдатны настрой усім прысутным падаравала выступленне народнага
сямейнага клуба людзей сталага ўзросту «Печкі-лавачкі».юдзей сталага ўзросту жыве ў Лідскім раёне! |
 |
У 2018
годзе ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і
народнай творчасці» стартаваў наватарскі праект, накіраваны на ўсеабдымны
клопат аб людзях сталага ўзросту – раённы аздараўленча-прафілактычны праект для
людзей сталага ўзросту «Імпульс». У рамках фарміравання здаровага ладу жыцця
людзей сталага ўзросту ў філіялах Цэнтра культуры паўсюдна праводзяцца
спартыўна-аздараўленчыя эстафеты, гульні, інтэлектуальныя конкурсы і віктарыны,
урокі прыгажосці і здаровага харчавання, фітасустрэчы. |
|
У
кастрычніку 2018 года ў дзейнасць ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай
творчасці» укаранёны новы праект-ушанаванне «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся».
Асноўная мэта – акружыць увагай людзей працы і юбіляраў. У рамках праекта
праведзены шэраг яркіх, запамінальных святаў і святочных праграм: свята «Нашы
землякі – наш гонар» у аг.Ганчары, святочныя праграмы «Славім вашу працу на
зямлі!» ў аг.Беліца, «Хвала рукам, што пахнуць хлебам» ў аг.Бердаўка,
«Гаспадары зямлі нашай» у аг.Дворышча, «Слава чалавеку працы» ў аг.Мажэйкава,
«Жыві і будзь здаровы, чалавек працы!» ў аг. Тарнова, раённая конкурсная
праграма сямейных дынастый «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся» ў аг.Гуды. |
 |
Сямейна-забаўляльная праграма "Папа-Fest» (03.08.2018)
ДУ «Палац культуры горада Ліды».
Упершыню ў горадзе ў рамках свята
сямейнага адпачынку адбыўся імправізаваны фестываль «Тата-Фэст». Старт
мерапрыемству даў «парад татаў». Інтэрактыўная праграма народнага тэатра гульні
«100 сяброў» дазволіла паўдзельнічаць татам і дзядулям у рухавых конкурсах і
віктарынах. Удзельнікі з задавальненнем, пад бурныя апладысменты, дэманстравалі
хуткасць, спрыт, артыстызм і крэатыў. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у
сямейным конкурсе малюнка і стварыць лепшы партрэт таты.
|