Афіцыйны сайт
14 ліпеня 2020

Весела і гучна святкавалі Купалле ў Лідзе

 У Лідзе ля сцен Лідскага замка прайшло маляўнічаетрадыцыйнаенароднаесвята «Купалле».

         Усіх, хто вырашыў акунуцца ў чароўную і таемную атмасферу Купалля, чакала шмат цікавага: гэта традыцыйна, купальскія карагоды, варожбы, гульні і забавы, пошук міфічнай кветкі папараці, і вядома ж, купальскае вогнішча.

         На свяце сваёй творчасцю радавалі лідчан лепшыя выканаўцы Лідскага раёна. Падарункам для ўсіх стала фаер-шоў гурта «Інфініці-фаер» з г. Баранавічы і канцэрт прафесійных артыстаў з г. Мінска – фольк-медыя гурта «Неруш».

         Кульмінацыяй свята стала дыскатэка ў Лідскім замку «Zamok Dance». Тут атрымлівалі асалоду ад купальскай ночы самыя актыўныя і вясёлыя лідчане. На дыскатэцы прагучалі запальныя рэтра і сучасныя хіты, усіх радавала танцавальнае і музычнае шоў і жывая музыка.

ФОТА