Афіцыйны сайт
16 студзеня 2021

У Лідскім замку адбыўся «Замак-фэст»

 Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў лідчан на свята для ўсёй сям'і "Замак-фэст, або цуды на Раство" ў Лідскім замку.

         На свяце гледачы ўбачылі прадстаўленне народнага лялечнага тэатра "Батлейка" Лідскага аддзела рамёстваў, шоу-праграму ад студыі дзіцячых святаў “Сюрпрыз, выступленні ад студыі танцаZaycevDANCE, убачылі майстар-клас па вырабе саламяных цацак, майстэрню мылаварэння.

         На замкавым двары працаваў калядны кірмаш, фуд-корт, дзе кожны мог сагрэцца і падсілкавацца: юшка, піражкі, трубачкі, пірагі, вушкі, травяныя чаі, духмянаякава разляталіся на хаду. Захаплялі гледачоў яркія дэкарацыі, фотазоны і вясёлыя аніматары. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе на лепшы сямейны вобраз і лепшую снежную фігуру.

         Мерапрыемства падарыла лідчанам выдатны настрой і незабыўныя ўражанні ў светлае свята Раства.

 

ФОТА