Галоўная / Навiны раёна
23.04.2020

Лідскі цэнтр культуры далучыўся да абласной акцыі «Звезда героев»

На пляцоўцы ля Лідскага цэнтра культуры па адрасе вул. Перамогі, 37а аформлена тэматычная фотазона з выявай зоркі, якая ўвасабляе подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны.

         Упрыгожваннем яе сталі фатаграфіі сведак трагічных падзей вялікай Айчыннай вайны – салдат, партызан, падпольшчыкаў, ветэранаў.

         Каб далучыцца да акцыі, неабходна прынесці ў Лідскі цэнтр культуры або даслаць па эл.пошце rmcnt_lida@mail.ru фатаграфію з імем свайго сваяка-ветэрана або ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

         У сельскіх установах культуры Лідскага раёна таксама ўстаноўлены «зоркі герояў», куды кожны жадаючы можа прымацаваць фатаграфію свайго сваяка-ветэрана, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.