Афіцыйны сайт
15 ліпеня 2020

Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставіў Гродзеншчыну на свяце Купалля ў Александрыі

 11-12 ліпеня 2020 г. у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці прайшло рэспубліканскае свята "Александрыя збірае сяброў".

Сярод творчых дэлегацый абласцей Рэспублікі ў складзе Гродзенскай вобласці ўдзел у свяце прымалі супрацоўнікі ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".

У эпізодзе цырымоніі адкрыцця свята прайшоў тэатралізаваны парад-дэфіле ў традыцыйных народных касцюмах кожнай вобласці нашай краіны і краін-суседак. Ліда прадставіла тры жаночых і адзін мужчынскі абноўленыя строі Гродзеншчыны пачатку ХХ ст., выкананыя творчым калектывам аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".

У рамках "Александрыйскага кірмаша" 2020 г. упершыню праводзілася выстава "Свята народнага касцюма". Спецыялісты ад кожнай вобласці праводзілі паказ-прэзентацыю аўтэнтычнага народнага адзення і прадстаўлялі работы майстроў, якія ажыццяўлялі рэканструкцыю традыцыйных строеў з мэтай папулярызацыі беларускай рэгіянальнай культурнай спадчыны.

На пляцоўках сувенірнага кірмашу асаблівую цікавасць прадстаўлялі стылізаваныя тканыя вырабы. У майстар-цэнтрах Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры годна прадставіў два напрамкі – ткацтва і выцінанку. Майстар па ткацтву Валянціна Сільвановіч прэзентавала абноўленыя белаўзорыстыя ручнікі (элемент дадзенай тэхнікі ткацтва з 2018 г. унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь), паясы "на ніту", мініяцюрныя тканыя сувеніры, кілімкі.

Аўтарская выстава выцінанкі метадыста Дар'і Юрчык складалася з двзьюх калекцый: на тэму Купалля і работ, створаных на аснове пераасэнсавання творчасці народнага майстра Рэсрублікі Беларусь –  Рышкевіча М. А.

 Прафесіяналізм і зладжаныя дзеянні калектыву ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" забяспечылі выдатнае ўражанне для гасцей і гаспадароў свята.

Вялікі дзякуй работнікам Лідскага цэнтра культуры: Щэлінай А. В., Свідэрскай А. М., Сільвановіч В. Г., Юрчык. Д. С., Т. В. Лісоўскай, Пушкару С. А., якія зрабілі ўсё, каб атрымаць добрыя водгукі ў адрас Гродзеншчыны.

ФОТА