Галоўная / Навiны раёна
22.07.2020

Каля Нёмана прайшло смачнае свята – свята юшкі “Уха-царица предлагает подружиться!

 У аграгарадку Пескаўцы Лідскага раёна з цеплынёй і весялосцю прайшло брэндавае мерапрыемста, прысвечанае нёманскай юшцы.

У маляўнічым месцы непадалёк Пескаўскага Дома культуры была арганізавана зона прыгатавання  юшкі, дзе кожны жадаючы мог пачаствацца аўтарскай юшкай з Беліцы, Мінойт, Пескоўцоў, Ганчароў.

Кульмінацыяй свята стала канцэртная праграма, якая была напоўнена бліскучымі гумарыстычнымі замалёўкамі і вакальнымі нумарамі ад Ганчарскага Дома  культуры, эстраднымі нумарамі ад Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра і Беліцкага Дома культуры.

Былі праведзены конкурсы на “Лепашае блюда з рыбы” і “Лепшую юшку”, у якіх удзельнікі прадэманстравалі свае кулінарныя таленты і былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад КСУП «Белица-Агро».

Гаспадары свята падарылі гасцям смачную юшку і насычаную святочную праграму!

 ФОТА