Галоўная / РАУС / ГРАМАДСКАЕ МЕРКАВАННЕ - ўзаемасувязь міліцыі і насельніцтва

ГРАМАДСКАЕ МЕРКАВАННЕ - ўзаемасувязь міліцыі і насельніцтва

 Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь штогод ажыццяўляецца сацыялагічнае даследаванне аб рабоце органаў унутраных спраў шляхам ананімнага анкетавання грамадзян. У анкетаванні прымаюць удзел асобы, занятыя ў асноўных сферах гаспадарчай дзейнасці, а таксама некаторыя катэгорыі незанятага насельніцтва. Выбарка рэспандэнтаў ажыццяўляецца з захаваннем прапарцыйнасці прадстаўнікоў асноўных сацыяльна-прафесійных груп, полу і ўзросту.
 Асноўнымі мэтамі вывучэння грамадскай думкі аб рабоце органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:
  • выяўленне стану асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, асноўных прычын і матываў іх звароту ў АУС;
  • вызначэнне ступені даверу АУС з боку насельніцтва;
  • вызначэнне ўзроўню латэнтнай злачыннасці і выяўленне іншых праблемных пытанняў праваахоўнай накіраванасці;
  • забеспячэнне аб'ектыўнасці ў ацэнцы аператыўна-службовай дзейнасці АУС па выкананню ўскладзеных на iх задач заканадаўчымі актамі шляхам уліку вынікаў вывучэння грамадскай думкі;
  • ўмацаванне сувязі з насельніцтвам.